Шматтысячны беларуска-чэскі мітынг у цэнтры Прагі. ШМАТ ФОТА

Беларуска-чэскі мітынг на Старамесцкай плошчы

Вечарам у нядзелю тысячы неабыякавых беларусаў і чэхаў сабраліся ў гістарычным сэрцы Прагі — Старамесцкай плошчы — на мітынг салідарнасьці зь беларускім народам, які адстойвае свой палітычны выбар.

Пасьля мітынгу «за Лукашэнку» сотні тысяч менчукоў выйшлі на пратэст супраць яго. Што адбываецца ў Беларусі. АБНАЎЛЯЕЦЦА

Сярод выступоўцаў члены Сэнату Чэскай рэспублікі Вацлаў Ласка і Павел Фішэр, член Эўрапейскага парлямэнту, старшыня Эўрапейскай партыі піратаў Мікулаш Пэкса, дыплямат, былы пасол Чэхіі ў ЗША і Вялікай Брытаніі Міхаэль Жантоўскі, паўнамоцны прадстаўнікі беларускай мяншыні пры ўрадзе Чэскай рэспублікі Алена Каварава (Ціхановіч) і іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе прайшлі шэсьце і мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю. ВІДЭА

Усе яны заклікалі да салідарнасьці зь беларускім народам і выказвалі надзею на перамогу дэмакратыі ў Беларусі.

У суботу ў цэнтры Прагі таксама адбылося шэсьце і мітынг беларусаў і чэхаў за свабоду Беларусі.

Грандыёзны шматтысячны беларуска-чэскі мітынг у цэнтры Прагі