Вызвалілі валянтэра штабу Бабарыкі

Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Позна ўвечары 18 жніўня быў вызвалены з-пад варты (СІЗА-1 у Менску) без выстаўленьня абвінавачаньня Арцём Панасюк, валянтэр штабу Віктара Бабарыкі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адвакат Зьміцер Лаеўскі.

Панасюка затрымалі 12 жніўня разам зь яшчэ чатырма валянтэрамі Бабарыкі з падазрэньнем у рыхтаваньні масавых беспарадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Штаб Бабарыкі адказаў на абвінавачаньні ў арганізацыі беспарадкаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прывёў войскі ў баявую гатоўнасьць, «Беларуськалій» цалкам спыніў працу. Найважнейшае за 18 жніўня