Дзясяткі тысяч людзей у Літве сталі ў жывы ланцуг ад Вільні да мяжы зь Беларусьсю. ФАТАФАКТ

У Літве абвясьцілі кампанію ў падтрымку Беларусі пад назвай «Шлях свабоды». Ініцыятыва выклікала вялікую зацікаўленасьць — больш як 30 000 удзельнікаў зарэгістраваліся ў «жывы ланцуг».

У шыхт сталі прэзыдэнт Гітанас Наўседа і Дзіяна, а таксама былыя кіраўнікі Літвы Валдас Адамкус, Вітаўтас Ландсбергіс, Даля Грыбаўскайце.

Даля Грыбаўскайце