Лукашэнка: «Партрэты Адольфа Гітлера — і вакол вісяць бел-чырвона-белыя сцягі»

Работнікі "Гроднажылбуд" прапанавалі вывесіць на будынак прадпрыемства бел-чырвона-белы сьцяг. Кіраўніцтва адмовіла. 17 жніўня 2020 году.

Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў у Оршы, пракамэнтаваў сваё прыняцьце першай прэзыдэнцкай прысягі пад бел-чырвона-белым сцягам, перадае БелТА.

«Мяне за гэта ня трэба крытыкаваць. Разумны чалавек скажа: прэзыдэнт законапаслухмяны. Тады быў такі сьцяг, вызначаны Вярхоўным Саветам (мы не галасавалі за гэтую сымболіку, але большасьцю яна была прынятая пад ціскам нашых нацыяналістычных дэпутатаў), — сказаў Лукашэнка. — Ніякай канспіралёгіі. Іначай я тады зрабіць ня мог, я павінен быў быць прэзыдэнтам для ўсіх, і законапаслухмяным. Я так і рабіў».

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што за цяперашнюю афіцыйную беларускую сымболіку на рэфэрэндуме прагаласавала большасьць грамадзян і ён з задавальненьнем выкарыстоўвае яе:

«Народ выказаўся за гэтую сымболіку. А гэты сьцяг, вы ж бачыце: партрэты Адольфа Гітлера — і вакол вісяць бел-чырвона-белыя сцягі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы дамагліся незалежнасьці 24-25 жніўня 1991 году. УНІКАЛЬНАЕ ВІДЭА