На першым энэргаблёку БелАЭС пачалі гідраўлічныя выпрабаваньні рэактарнай устаноўкі

Беларуская АЭС

Падчас гідраўлічнага выпрабаваньня будзе правярацца дзейнасьць галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталяваньня першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эколяг Тацяна Новікава: Атамныя станцыі не запускаюць падчас рэвалюцый

Паведамляецца, што пасьпяховае завяршэньне гідравыпрабаваньня дазволіць перайсьці да далейшых пунктаў праграмы запуску — разагрэву першага контуру рэактара да намінальных парамэтраў, вызначэньня яго гідраўлічных характарыстык і вываду рэактара на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці.

Сайт міністэрства паведамляе, што пуск першага энэргаблёку БелАЭС заплянаваны на чацьвёрты квартал гэтага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінэканомікі ня бачыць праблемы ў адмове краінаў Балтыі купляць электраэнэргію зь БелАЭС