Унучкі Лукашэнкі забралі дакумэнты зь ліцэю БДУ, як раней і Коля

Унучкі Лукашэнкі Дар’я і Анастасія, 2019 год

Анастасія і Дар’я Лукашэнкі забралі дакумэнты зь ліцэю БДУ. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на словы самой унучкі Лукашэнкі Анастасіі.

Анастасія вучылася на гуманітарным профілі. Сёлета паступіла ў ліцэй і Дарʼя. Яна, як і старэйшая сястра, выбрала гуманітарны профіль.

Аб прычынах сыходу і аб тым, дзе яны будуць вучыцца, Анастасія не сказала. Зь ліцэю дзяўчаты сышлі, правучыўшыся ўсяго тыдзень.

Раней дакумэнты зь ліцэю забраў Коля Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкладчыкі паведамілі, што Мікалай Лукашэнка забраў дакумэнты зь Ліцэю БДУ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўка ды Грышка пра беларускую адукацыю і Колю Лукашэнку