Беларускі чыноўнік атрымаў пасаду ў анэксаваным Крыме

Міхаіл Загорцаў

У Ялце прызначылі новага намесьніка кіраўніка расейскай адміністрацыі гораду. Ім стаў беларускі чыноўнік Міхаіл Загорцаў, піша «Крым. Реалии».

Як паведамляе прэс-служба адміністрацыі гораду, Загорцаў будзе куратарам дзейнасьці тэрытарыяльных органаў, сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і грамадзкага транспарту.

Да свайго прызначэньня ў Ялце Загорцаў 10 гадоў займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарадзкога савету дэпутатаў і старшыні Смалявіцкага райвыканкаму.