Інтэрфакс: «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай сабрала ў Менску каля 100 тысяч удзельнікаў 

Пратэставы марш у Менску, 27 верасьня

У менскім маршы «Народная інаўгурацыя» бяруць удзел да 100 тысяч чалавек. Такія ацэнкі карэспандэнтаў агенцтва «Інтэрфакс».

Зрабіўшы вялікі крук ад стэлы «Менск — горад-герой», калёна рушыць па праспэкце Незалежнасьці ў бок мікрараёну Ўручча. Сілавікі і спэцтэхніка ў гэты час сканцэнтраваліся на падыходзе да плошчы Перамогі.

Удзельнікі акцыі запалілі ліхтары на тэлефонах, што выглядае відовішчна на фоне прыцемак і лёгкага дажджу, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Калёну вітаюць жыхары дамоў па праспэкце Незалежнасьці і гандляры ў крамах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Міліцыя не з народам, як і народ не зь міліцыяй»

Каля будынка БАТУ да дэманстрантаў з дынамікаў зьвярнуўся міліцыянт з просьбай разысьціся, інакш будуць ужытыя захады ў адпаведнасьці з законам.

Ля станцыі мэтро «Маскоўская» спыніўся белы аўтобус, сілавікі затрымалі раварыста, дэманстранты хацелі яго адбіць, але ня здолелі.