Макрон з Пуціным абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі

Прэзыдэнты Францыі і Расеі закранулі сытуацыю ў Беларусі падчас тэлефоннай размовы 30 верасьня, паведаміла прэсавая служба Крамля.

Уладзімер Пуцін заявіў Эманюэлю Макрону, што Расея супраць «любых спробаў умяшаньня ў унутраныя справы сувэрэннай дзяржавы і зьнешняга ціску на легітымныя ўлады».

Размова адбылася з ініцыятывы прэзыдэнта Францыі, падкрэсьліваецца ў паведамленьні расейскага боку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Я б ня меў ніякіх ілюзіяў наконт ролі Пуціна ў беларускім крызісе, — Радзіхоўскі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская: «Новыя выбары павінны прайсьці да канца году». ВІДЭА