Прэзыдэнт Літвы: ЭЗ павінен падрыхтаваць дапамогу Менску «на пэрыяд пасьля Лукашэнкі»

Lithuania - Lithuanian President Gitanas Nauseda, 28Sep2020

Эўразьвяз павінен падрыхтаваць пляны дапамогі народу Беларусі на час пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі, не дапусьціўшы «ўмяшаньня» ў сытуацыю ў краіне «трэціх краін». Гэткае меркаваньне выказаў у чаьцвер прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа па прыезьдзе на саміт ЭЗ.

«Мы павінны распрацаваць захады падтрымкі народу Беларусі ў пэрыяд пасьля Лукашэнкі. Мы павінны пераканаць беларусаў, што мы гатовыя ім дапамагаць, падтрымліваць эканоміку, пашырыць доступ на эўрапейскі рынак, аблегчыць доступ да крэдытаваньня, спрасьціць візавы рэжым», — заявіў Наўседа і дадаў, што лічыць недапушчальным «умяшаньне Расеі і трэціх краінаў» у сытуацыю ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва гатовая прыняць студэнтаў зь Беларусі

Наўседа таксама выказаў надзею, што лідэры ЭЗ на саміце «нарэшце змогуць увесьці санкцыі ў дачыненьні да Беларусі».