У Беларусі і сьвеце ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, Ціханоўская абвясьціла пра народны трыбунал. Найважнейшае за 13 лістапада

У Беларусі і сьвеце ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, які памёр учора пасьля выкраданьня невядомымі і зьбіцьця.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах Беларусі. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску і іншых гарадах Беларусі ўшанавалі памяць загінулага Рамана Бандарэнкі. ФОТА і ВІДЭА

Ва Ўправе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклікалі пільна, празрыста і незалежна расьсьледаваць абставіны сьмерці Рамана Бандарэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ААН заклікаюць прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у сьмерці Бандарэнкі

Прэсавае бюро Жузэпа Бурэля, кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу, выступіла з заявай, якая вінаваціць беларускія ўлады за сьмерць Рамана Бандарэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ганебны вынік дзеяньняў беларускіх уладаў». Заява Эўразьвязу пра сьмерць Бандарэнкі

Сьледчы камітэт выклаў сваю вэрсію сьмерці Рамана Бандарэнкі: «Ён быў п’яны».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт заявіў, што Бандарэнка быў п’яны

Расьсьледаваньне справы Бандарэнкі забралі ў Сьледчага кмітэту і перадалі ў Генэралькую пракуратуру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура ўзяла на сябе расьсьледаваньне акалічнасьцяў сьмерці Рамана Бандарэнкі. Крымінальнай справы няма

Крымінальную справу па факце гібелі 10 жніўня ў Менску Аляксандра Тарайкоўскага так і не завялі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт прыпыніў праверку гібелі Тарайкоўскага, крымінальнай справы па факце сьмерці няма

Сьвятлана Ціханоўская зрабіла заяву аб абвяшчэньні народнага трыбуналу: «Калі дзяржаўная судовая сыстэма не працуе, мы дамо рады безь яе».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы плян Ціханоўскай: народны трыбунал
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Франак Вячорка: Ёсьць мэханізм, каб прыцягнуць Лукашэнку да адказнасьці

Увесь наклад незалежнай газэты «Народная Воля» забралі невядомыя людзі без дакумэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомыя прыйшлі ў рэдакцыю «Народнай волі» і забралі ўвесь наклад газэты

Прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям прызнаная падазраванай у крымінальнай справе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывістку моладзевага руху Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы. Яна ў СІЗА КДБ

Каранавірус б’е рэкорды ў Беларусі, шмат дзе ўводзіцца масачны рэжым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масачны рэжым увялі ў Горадні, Берасьці і Баранавічах. Дзе яшчэ