Беларусь запатрабавала ад Польшчы выдаць стваральнікаў тэлеграм-каналаў «НЕХТА» и «НЕХТА Live» Пуцілу і Пратасевіча

Сьцяпан Пуціла.

16 лістапада ў Міністэрства замежных спраў Беларусі запрасілі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Марціна Вайцяхоўскага.

Як паведамляе МЗС Беларусі, польскаму боку перададалі ноту з копіямі накіраваных Генэральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на адрас Міністэрства юстыцыі і Генэральнай пракуратуры Польшчы запытаў аб выдачы для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці Сьцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча.

Абодва яны беларускія грамадзяне, жывуць у Польшчы і маюць дачыненьне да тэлеграм-каналаў ”НЕХТА“ и ”НЕХТА Live“.

Афіцыйны Менск назваў гэтыя каналы экстрэмісцкімі, а дзейнасьць іх стваральнікаў — злачыннай, і заклікаў Польшчу выдаць Пуцілу і Пратасевіча Рэспубліцы Беларусь «у самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадзкай небясьпекі іх злачыннай дзейнасьці».

Былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналаў ”НЕХТА“ и ”НЕХТА Live“ Раман Пратасевіч ужо адрэгаваў на навіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На стваральніка «Нехта» і былога галоўнага рэдактара завялі крымінальныя справы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стваральнік найбуйнейшага telegram-каналу Nexta даў інтэрвію Юрыю Дудзю