Лукашэнка прызначыў амбасадарамі былых высокапастаўленых сілавікоў і кіраўніка Мытнага камітэту

Андрэй Раўкоў

Аляксандра Канюка прызначалі паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Армэнію, Азэрбайджан і Кітай. Гэтыя пасады зоймуць два былыя высокапастаўленыя сілавікі і кіраўнік Мытнага камітэту, паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».

Аляксандра Канюк прызначаны паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыппрадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі,

Раней Аляксандар Канюк цягам дзевяці гадоў узначальваў Генэральную пракуратуру Беларусі. У верасьні яго зьмяніў Андрэй Швед. Лукашэнка тады сказаў, што Канюк — «чалавек надзейны», ведае шмат моў і мае «жаданьне папрацаваць у дыпляматычнай службе».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка звольніў генпракурора Канюка? Вэрсіі пра фінансавую падтрымку рэпрэсаваным і сына, які працаваў у PandaDoc

Андрэй Раўкоў раней займаў пасаду кіраўніка Савету бясьпекі (а дагэтуль шэсьць гадоў быў міністрам абароны), аднак нядоўга — крыху больш за паўгода. Пра яго звальненьне стала вядома ў верасьні. Ва ўказе Лукашэнкі гаварылася, што Раўкоў адхілены ад пасады «ў сувязі зь пераходам на іншую працу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэрал Раўкоў параўнаў цяперашнія пратэсты з путчам 1991 году, які разваліў «магутную дзяржаву»

Юры Сянько апошнія шэсьць гадоў кіраваў Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі.