У менскім мікрараёне Ржавец падпалілі кабінэт старшыні таварыства ўласьнікаў і пакінулі сьцяг і пляшкі. ФОТА

Сёньня ўначы згарэў кабінэт старшыні таварыства ўласьнікаў на праспэкце Пераможцаў, 127, паведаміў Onliner.

Сёньня ўначы згарэў кабінэт старшыні таварыства ўласьнікаў на праспэкце Пераможцаў, 127, паведаміў Onliner.

Сама старшыня напісала ў чаце дома, што невядомыя ўзламалі дзьверы і ўчынілі падпал. Паводле Onliner, падпальшчыкі разьвесілі бел-чырвона-белыя сьцягі і параскідалі пляшкі ад каньяку.

У МНС інфармацыю пра здарэньне пацьвердзілі і заявілі, што прычына пажару, падобна, падпал. Паведамленьне пра пажар там атрымалі а 1:45.

А 13-й гадзіне МУС пацьвердзіла, што ў памяшканьні была бел-чырвона-белая сымболіка, пляшкі ад сьпіртнога і рэшткі прадуктаў. Сьлядоў узлому ўваходных дзьвярэй міліцыянты ня выявілі.

Мясцовыя жыхары цяпер актыўна абмяркоўваюць здарэньне і не разумеюць, як такое магло здарыцца, бо іхны двор зь нядаўняга часу знаходзіцца ў сьпісе «нядобранадзейных» і актыўна патрулюецца сілавікамі.

«Мяркуючы па ўсім, разьбілі адну шыбу і кропкава падпальвалі. Усярэдзіне ўсё выгарала ўшчэнт. Цяпер там голыя сьцены замест утульнага кабінэта», — напісаў Onlinerʼу мясцовы жыхар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі будуць патруляваць 43 двары ў Менску. Як гэта магчыма?