У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць хворых на COVID-19 за дзень

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра чарговы рэкорд новых хворых з каранавірусам COVID-19, зарэгістраваных за дзень.

За дзень

  • Выявілі 1691 новага хворага на COVID-19.
  • Памерлі 7 чалавек.
  • Паправіліся і выпісаныя 1303 чалавекі.

Днём раней таксама была рэкордная колькасьць новых хворых — 1621 чалавек.

За ўвесь час

  • 133 324 захварэлі.
  • 1143 памерлі.
  • 111 455 вылечыліся і выпісаліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ад каранавірусу памёр 21-гадовы студэнт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У фашыстаў былі газавыя камэры, у нас ковідныя»

.