Ракета кампаніі SpaceX стартавала з грузам да Міжнароднай касьмічнай станцыі

Ракета Falcon 9 кампаніі SpaceX 6 сьнежня стартавала з пускавога комплексу Касьмічнага цэнтру імя Кенэдзі ў Флорыдзе.

Паводле паведамленьня NASA, грузавы бесьпілётны апарат Dragon знаходзіцца на шляху да Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС). Ён даставіць на арбіту шэраг грузаў навукова-тэхнічнага характару, прызначаных для арбітальнай лябараторыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SpaceX правяла першыя выпрабаваньні ракеты для калянізацыі Марса

Сярод іх знаходзіцца паветрана-разьдзяляльная камэра, якая мае пашырыць тэхнічныя магчымасьці станцыі: на ёй, прыкладам, магчыма будзе праводзіць тэставаньне робатаў. Таксама на борце абсталяваньне для шэрагу мэдычных дасьледаваньняў.

Чакаецца, што Dragon прыбудзе на МКС 7 сьнежня і пасьля стыкоўкі застанецца там прыблізна на працягу месяца, пакуль вярнуцца на Зямлю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія астранаўты з новага карабля Crew Dragon прывадніліся ля берагоў Флорыды