#standwithbelarus. Ціханоўская ініцыявала 7 лютага Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю

Канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве, архіўнае фота

Палітыкі і вядомыя людзі могуць падтрымаць кампанію салідарнасьці ў сацсетках з хэштэгам #standwithbelarus.

Амаль паўгода беларусы змагаюцца за дэмакратыю пасьля сфальсыфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 году, гаворыцца на ў тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай. Таму яна заклікае дыяспары і ўсіх, хто падтрымлівае беларусаў, у гэты дзень праводзіць акцыі салідарнасьці, не забываючыся пра абмежаваньні па COVID.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі ўрад прысудзіў Прэмію свабоды Ціханоўскай і беларускаму народу

А 6 лютага ў супрацы зь беларускай дыяспарай і ініцыятывай «Беларусы замежжа» стартуе вялікая канфэрэнцыя салідарнасці, да якой можна далучыцца онлайн.

Яна будзе ўключаць у сябе круглыя сталы ў пытаньнях Беларусі і запуску новых Народных амбасадаў.

Сярод сьпікераў — Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка, дэмакратычныя палітыкі, прадстаўнікі дыяспар, міжнародных фондаў і вядомыя артысты.