ГУБАЗіК затрымаў адміністратара чату «Хата Белсату»

ГУБАЗіК паведаміла пра затрыманьне 28-гадовага менчука, які адміністраваў тэлеграм-каналы «Хата Белсату», «Шэры кот» і «Дзянісаўская».

«Белсат» удакладняе, што імя затрыманага — Аляксей Пахілка. Паводле зьвестак «Белсату», Аляксея пры затрыманьні пабілі.

«ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам „Хата Белсату“, выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Зараз кантроль над чатам адноўлены», — дадаў «Белсат».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшоў час татальнай зачысткі». Дашкевіч выйшаў пасьля 15 сутак арышту. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ангела Мэркель заклікала спыніць рэпрэсіі ў Беларусі