Яшчэ адзін дацкі фонд вырашыў пазбыцца беларускіх эўрабондаў

Дацкі інвэстыцыйны фонд Nordea заявіў што прадае эўрабонды Беларусі на 186 млн дацкіх крон (каля $30 млн).

Рашэньне было прынятае «пасьля дэбатаў пра адказнасьць за фінансаваньне недэмакратычнага рэжыму».

Такім чынам, ад беларускіх каштоўных папераў вырашылі адмовіцца ўсе чатыры дацкія кампаніі, якія іх набылі ўлетку 2020 года: Nordea, BankInvest, Jyske Invest, Sparinvest.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб нават ненаўмысна не падтрымаць злачынствы рэжыму»: Інвэстфонды Даніі пазбавіліся ад дзяржаўных беларускіх аблігацыяў

Тым часам Нацыянальнае антыкрызіснае кіраваньне паведамляе, што на наступны тыдзень заплянаваныя перамовы з Raiffeisen — адным з трох банкаў, які займаўся разьмяшчэньнем эўрабондаў Беларусі. У выпадку, калі банк прызнае выпуск аблігацый неправамерным, у інвэстараў зьявяцца падставы патрабаваць пагасіць іх датэрмінова.