Затрыманьні, галадоўкі, пратэсты; Лукашэнка фільм не глядзеў, але асуджае. Найважнейшае за 13 сакавіка

Рок-музыкант Ігар Банцэр

Найважнейшыя падзеі за 13 сакавіка.

Стала вядома, што затрыманага напярэдадні гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына падазраюць ва «ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў», за што пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Дзяніса Івашына зьмясьцілі ў турму № 1 Горадні, артыкул — крымінальны

У Менску затрымалі дзясятак пратэстоўцаў і мастачку Лізавету Ганчарову.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі дзясятак чалавек. Сярод іх мастачка Лізавета Ганчарова

Рок-музыкант і актывіст Ігар Банцэр працягвае адмаўляцца ад ежы і вады ў горадзенскім СІЗА па стане на 13 сакавіка. Ён ня скардзіцца на самаадчуваньне, але слабее.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскі музыкант Ігар Банцэр 11-ы дзень працягвае «сухую» галадоўку

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што фільм «Залатое дно» ён не глядзеў, але лічыць, што інфармацыя наконт ягонага багацьця ў ім хлусьлівая. І паведаміў, што на конкурс «Эўравізіі» запрапануюць іншую песьню ад Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка не глядзеў фільм «Залатое дно», але назваў яго «калькай зь фільму пра Пуціна»

Амэрыканскае агенцтва глябальных мэдыя (USAGM) асудзіла рашэньне прад’явіць новыя абвінавачаньні беларускаму блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, якога трымаюць пад вартай больш за 260 дзён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва глябальных мэдыя запатрабавала ад афіцыйнага Менску выпусьціць Ігара Лосіка

Дацкі інвэстыцыйны фонд Nordea заявіў што прадае эўрабонды Беларусі на 186 млн дацкіх крон (каля $30 млн).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін дацкі фонд вырашыў пазбыцца беларускіх эўрабондаў