Нарвэгію ўключылі ў сьпіс краін, пасьля прылёту зь якіх у Беларусь прызначаць карантын

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла сьпіс краін, па прыезьдзе ў Беларусь зь якіх патрэбны 10-дзённы карантын.

Да пераліку краін дадалі Нарвэгію. Разам з гэтым, Міністэрства здароўя выключыла са сьпісу Ізраіль, Партугалію і Дамініканскую Рэспубліку. Зьмены ўступяць у сілу 5 красавіка.

У сьпісе краін, па прыбыцьці зь якіх трэба адбываць 10-дзённую самаізаляцыю, застаецца большасьць суседзяў Беларусі: Літва, Латвія, Украіна і Польшча. Толькі па прыбыцьці з Расеі карантын праходзіць ня трэба.

Агулам у дадзеным сьпісе 143 дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19. Афіцыйная статыстыка: 9 сьмерцяў і 1371 новы хворы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі краін прыпынілі выкарыстаньне вакцыны AstraZeneca ад каранавірусу. Ці сапраўды яна небясьпечная?