Затрымалі былога сьледчага Юшкевіча, ён у СІЗА КДБ

Сьледчы камітэт у Менску

Увечары 19 красавіка перастаў выходзіць на сувязь былы сьледчы Яўген Юшкевіч. Яго дзяўчына Валерыя Эйсмант паведаміла, што каля дому яго чакала міліцыя.

Пазьней блогер Антон Матолька напісаў, што ў кватэры Яўгена Юшкевіча праводзяць ператрус, а адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла, што Яўген Юшкевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Паводле яе, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны арт.289 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Акт тэрарызму».

25 лістапада Яўген Юшкевіч быў затрыманы па крымінальнай справе, яго прызналі палітвязьнем. 4 сьнежня меру стрыманьня замянілі на падпіску аб нявыезьдзе.

Месяц таму падчас допыту невядомыя корпаліся ў машыне, на якой Юшкевіч прыехаў на допыт у Сьледчы камітэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога сьледчага Юшкевіча, стваральніка праекту bychange.me, вызвалілі пад падпіску пра нявыезд
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На былога сьледчага Яўгена Юшкевіча завялі крымінальную справу