НАК вынесла на грамадзкае абмеркаваньне праект закону аб рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій у Беларусі

Затрыманыя стаяць каля сьцяны ў Савецкім РУУС Менску. 14 ліпеня 2020 году

Беларусам прапануюць азнаёміцца з праектам і выказаць свае думкі, заўвагі і прапановы.

Дакумэнт падрыхтаваны адным з падпісантаў на аснове распрацаванай Народным антыкрызісным кіраўніцтвам Канцэпцыі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія ажыцьцяўляюцца рэжымам Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 году, і можа паслужыць базай для фінальнага праекту, удакладняе НАК.

Ён прадугледжвае як вызваленьне вязьняў, якія знаходзяцца ў турмах і СІЗА з палітычных матываў, пасьля сыходу Лукашэнкі з прэзыдэнцкай пасады і ўстанаўленьня ў Беларусі легітымнай улады, так і дапамогу і кампэнсацыі іншым пацярпелым ад незаконных дзеяньняў улады.

На рэабілітацыю могуць разьлічваць

  • тыя, супраць каго завялі крымінальную ці адміністрацыйную справу з палітычнай падаплёкай,
  • хто загінуў у выніку дзеяньняў сілавікоў, а таксама тыя, хто атрымаў цялесныя пашкоджаньні, пабоі, іншыя праблемы са здароўем, зазнаў катаваньні і сэксуальны гвалт,
  • хто знаходзіўся ў ізалятарах і турмах з парушэньнем санітарных нормаў і нормаў ізаляцыі ад пераносчыкаў інфэкцыйных захворваньняў,
  • хто зазнаў зьнявагу гонару і годнасьці або іншую маральную шкоду,
  • хто страціў працу ці быў выключаны з навучальнай установы,
  • хто быў дэпартаваны ці вымушана пакінуў месца жыхарства,
  • хто зазнаў матэрыяльную шкоду ў сувязі зь незаконнымі дзеяньнямі службовых асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уся Беларусь цяпер за кратамі». Як будуць рэабілітоўваць ахвяраў палітычных рэпрэсій часоў Лукашэнкі

У праекце закону аб рэабілітацыі тых, хто пацярпеў ад рэжыму Лукашэнкі з палітычных матываў, падрабязна апісваецца:

  • якія менавіта катэгорыі грамадзян будуць прызнаныя ахвярамі палітычных рэпрэсій дыктатуры і як будзе выглядаць гэтая працэдура;
  • якія меры па рэабілітацыі павінны будуць распачаць органы дзяржаўнай улады, такія як, напрыклад, пракуратура і суды;
  • якога кшталту кампэнсацыі могуць быць прапанаваныя рэпрэсаваным;
  • і іншыя аспэкты працэсу будучай рэабілітацыі.

Праект закону цалкам можна пачытаць тут >>

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: Органы папярэдняга расьсьледаваньня Беларусі атрымалі 4644 скаргі пра ўжываньне сілы і спэцсродкаў сілавікамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – люты 2021. Мы сьведкі. „Паглядзела яго картку і ўбачыла месца працы — АМАП“. АБНАЎЛЯЕЦЦА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчык ААН: Доказы супраць сілавікоў у Менску ёсьць