ЭЗ падоўжыў санкцыі супраць хакераў

Рада Эўразьвязу падоўжыла паўнамоцтвы, якія дазваляюць Эўразьвязу замарожваць актывы і забараняць уезд замежным хакерам.

Гэтыя захады, у прыватнасьці, летаcь ужываліся да расейскіх, кітайскіх і паўночнакарэйскіх хакерскіх груповак, якія падтрымліваюцца дзяржавай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі трубаправод аднавіў продаж бэнзіну пасьля кібэратакі

ЭЗ упершыню ўвёў санкцыі ў адказ на кібэратакі ў ліпені 2020 году. Яны былі накіраваныя супраць расейскіх, кітайскіх і паўночнакарэйскіх хакераў, якія маюць дачыненьне да буйных інцыдэнтаў у папярэднія гады, уключаючы выкарыстаньне вірусу-вымагальніка NotPetya, хакерскую апэрацыю Cloud Hopper і атаку вірусу-вымагальніка WannaCry.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: хакеры з Расеі і Кітая ўзламалі сэрвэр Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў