Журналістку Tut.by Адар’ю Гуштын выклікалі на допыт у ДФР

Адар’я Гуштын, архіўнае фота.

Адар’я Гуштын зьяўляецца сьведкай у крымінальнай справе, заведзенай на топ-мэнэджараў кампаніі.

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», так было пазначана ў позве.

Яе муж, галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч піша, што Адар’я разумее, што пасля допыту можна і ня выйсці: «Выдатна разумее. Але ўсё адно хочацца спадзявацца на лепшае».

У сераду ў кватэры Адар’і Гуштын і Ягора Марціновіча прайшоў ператрус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 13 затрыманых, дзіўная справа з ПВТ. Што адбываецца вакол Tut.by — у пытаньнях і адказах

На 21 траўня ў справе Tut.by затрыманы 13 чалавек:

  • рэдактарка Вольга Лойка
  • журналістка Алена Талкачова
  • галоўны рэдактар Марына Золатава
  • генэральны дырэктар Людміла Чэкіна
  • галоўная бухгальтарка Анжэла Асад
  • намесьніца дырэктара Ірына Рыбалка
  • галоўны інжынэр Ала Лапатко
  • юрыстка Кацярына Ткачэнка
  • намесьніца галоўнага бухгальтара Марыя Новік
  • намесьнік генэральнага дырэктара ў тэхнічных пытаньнях Аляксандар Дайнека
  • мэнэджар Андрэй Аўдзееў
  • генэральны дырэктар зьвязанай з Tut.by плятформы Hoster.by Сяргей Павалішаў
  • удава заснавальніка парталу Юрыя Зісера драматург Юлія Чарняўская (пад хатнім арыштам).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У турме на Акрэсьціна адмаўляліся прымаць перадачы для затрыманых супрацоўнікаў Tut.by
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юлія Чарняўская пад хатнім арыштам. Дачка: «Поўная ізаляцыя»