Суды і выракі 24 траўня: год калёніі за абразу Лукашэнкі

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед нязгодных з гвалтам рэжыму Лукашэнкі. Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах. Артыкул абнаўляецца.

Прысуд за тэкст з абразамі на адрас Лукашэнкі

У Пружанах 53-гадовую Людмілу Кузьняцову асудзілі на год пазбаўленьня волі за «абразу Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Жанчыну арыштавалі ў залі суду, а ў яе дома засталіся каля 80 жывёлаў. Прысуд вынес судзьдзя Вадзім Мазоль, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле абвінавачаньня, жанчына 12 жніўня 2020 разьмясьціла са старонкі мужа ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» доўгае паведамленьне з выказваньнямі ў адрас Лукашэнкі.

Людміла на судзе казала, што паведамленьне разьмясьціла публічна «памылкова», друкавала яна яго «для сябе». Пісала тэкст яна на эмоцыях ад падзей у краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Баранавічаў будуць судзіць за абразу Лукашэнкі ў кнізе заўваг і прапаноў

Суд над тэхнічнымі супрацоўнікамі «Белсата»

24 траўня судзяць затрыманых тэхнічных работнікаў каналу. Двое зь іх — Павал Патапаў і Рыгор Пятровіч атрымалі па 15 сутак за «непадпарадкаваньне міліцыі», паведамляе БАЖ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 15 сутак. Судзяць затрыманых падчас рэйду сілавікоў на студыю «Белсату» ў Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Аляксея Раманава пераводзяць у шпіталь для апэрацыі. У яго рэцыдыў анкалёгіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як паводзіцца ў інтэрнэце, каб ня стаць «экстрэмістам». Парады ад праваабаронцы