Дэпутаты зьвярнуліся да Лукашэнкі з просьбай увесьці «адзіны дзень галасаваньня» і перанесьці на год мясцовыя выбары

Дэпутаты, ілюстрацыйнае фота

25 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай унесьці ў Нацыянальны сход законапраект аб замацаваньні ў Канстытуцыі адзінага дня галасаваньня.

Ініцыятыву падтрымалі аднагалосна, супраць не было нікога, вынікае з тэлеграм-каналу ніжняй палаты.

У выпадку прыняцьця дакумэнту выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць не ў пачатку 2022 году, як было заплянавана першапачаткова, а ў 2023-м. Яны будуць сумешчаныя з парлямэнцкай кампаніяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў плянуе зьвярнуцца да Лукашэнкі і папрасіць «адзіны дзень галасаваньня»

Раней дэпутат Ігар Марзалюк ананасаваў, што 26 траўня на пасяджэньні Канстытуцыйнай камісіі сярод асноўных пытаньняў будуць узьняты зьмены палажэньняў аб мясцовых органах кіраваньня і самакіраваньня, а таксама замацаваньне паўнамоцтваў «усебеларускага народнага сходу» ў Асноўным законе.

Па словах Марзалюка, пасьля працэдуры сход можа стаць найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладзьдзя і «дыялёгавай пляцоўкай для грамадзтва».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Канстытуцыйнай камісіі прапанавалі зрабіць «усебеларускі сход» пастаянна дзейным органам

Бягучая сэсія Палаты прадстаўнікоў завершыцца ў канцы чэрвеня з наступным перапынкам да пачатку кастрычніка.