Софʼю Сапегу арыштавалі на 2 месяцы, зь ёй сустрэўся консул РФ

Софья Сапега

Соф'ю Сапегу, сяброўку Рамана Пратасевіча, арыштавалі на 2 месяцы. Пра гэта паведаміў BBC яе адвакат Аляксандар Філановіч

Прадстаўнік амбасады РФ сустрэўся з Соф'яй, паведамілі «РИА Новости» ў дыпмісіі. Паводле яго, дзяўчына адчувае сябе нармальна, скаргаў на некарэктнае абыходжаньне не выказвала.

Учора расейскі консул сустрэўся з бацькамі Сапегі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу падазраюць у «злачынствах» цягам жніўня-верасьня 2020 году

Софʼю Сапегу, грамадзянку Расеі, затрымалі разам з Пратасевічам пры экстранай пасадцы ў Менску самалёту Reinair. Пазьней паведамілі, што яе затрымалі празь падазрэньне ў зьдзяйсьненьні цягам жніўня і верасьня 2020 году злачынстваў, за якія прадугледжаная адказнасьць згодна з Крымінальным кодэксам Беларусі. Якое абвінавачаньне выстаўвілі ёй, пакуль невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат ня змог трапіць да Соф’і Сапегі, якую затрымалі разам з Пратасевічам

Яна таксама характарызавала Аляксандра Філановіча, які абараняе інтарэсы Сапегі, як «адваката з багатым досьведам абароны правоў расейскіх грамадзянаў».