Соф'ю Сапегу, затрыманую сяброўку Пратасевіча, абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці»

Соф'я Сапега

Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае да 12 гадоў зьняволеньня.

Палітзьняволеная Соф'я Сапега стала падазраванай паводле ч.3 арт. 130 КК — распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці. Такая інфармацыя зьявілася са спасылкай на праваабаронцаў.

Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу падазраюць у «злачынствах» цягам жніўня-верасьня 2020 году

Студэнтку Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту Соф’ю Сапегу затрымалі разам з журналістам Раманам Пратасевічам 23 траўня падчас прымусовай пасадкі ў менскім аэрапорце самалёта, які выконваў рэйс з Атэнаў у Вільню. Яна мае расейскае грамадзянства.