Анархісту-палітвязьню Францкевічу дадалі пяты артыкул

Аляксандар Францкевіч

Анархісту-палітвязьню Аляксандру Францкевічу дадалі новы артыкул да ранейшых абвінавачаньняў — распальваньне варажнечы, за які пагражае пакараньне да 12 гадоў зьняволеньня.

Гэта ўжо пяты крымінальны артыкул абвінавачаньня. Апроч таго, Францкевіча абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, удзеле ў іх, падрыхтоўцы людзей да беспарадкаў, а таксама ўдзеле ў злачыннай арганізацыі.

Аляксандра Францкевіча арыштавалі 13 жніўня 2020 году ў Менску падчас мірнай акцыі пратэсту. У чэрвені 2019-га яго дэпартавалі з Украіны ў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Білі і душылі», — анархіст Францкевіч пра тое, як яго дэпартавалі з Украіны

У траўні 2011-га Францкевіч атрымаў 3 гады калёніі за кактэйль Молатава, кінуты ў будынак расейскай амбасады ў 2010 годзе. Тады ён не прызнаў віну, адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і адбыў тэрмін цалкам, нагадвае «Наша Ніва».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуды анархістам: да васьмі гадоў турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 гучных пратэстаў у Беларусі, зьвязаных з анархістамі