«Я заўжды на пазытыве». Як рок-музыкант Ігар Банцэр зьбіраецца на «хімію». Відэа

Ігар Банцэр перад ад'ездам на «хімію».

Рок-музыкант з Горадні Ігар Банцэр расказаў, што возьме з сабою на «хімію», зь якім настроем едзе і чым будзе займацца ў Віцебску.

Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года «хіміі». Адбываць тэрмін яго накіравалі ў Віцебск. Перад прысудам Банцэр правёў 5 месяцаў у СІЗА. Яму засталося адбыць 8 месяцаў. Банцэр ад пачатку суду трымаў «сухую галадоўку» 16 дзён. Ён нічога ня еў і ня піў, патрабуючы, каб яго выпусьцілі з-за кратаў. Пасьля выхаду з турмы Банцэру паставілі папярэдні дыягназ гепатыт С, у яго праблемы са страўнікам і іншымі ўнутранымі органамі. Цяпер Ігар Банцэр зноў мае статус палітзьняволенага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскага музыку Ігара Банцэра накіравалі адбываць «хімію» ў Віцебск
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я Банцэр, а не Чыкаціла». Хвораму на гепатыт С музыку, які трымаў «сухую» галадоўку, не зьмякчылі прысуду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Другі раз будзе ўжо жорсткі». Гутарка з музыкам Банцэрам, які сёлета галадаў на сухую 16 дзён
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нізкі ціск». Як рок-музыка Ігар Банцэр выходзіць з галадоўкі. Відэа