Ператрус у віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец, забралі кнігі сына-палітвязьня і сымболіку

Тацяна Севярынец (у цэнтры)

Сілавікі прыйшлі да віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец, маці палітвязьня і сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Пра гэта Тацяна Севярынец напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мае расповеды перарваў ператрус: тры хлопцы і два панятыя. Забралі Пашавы кнігі „Люблю Беларусь“, мой знакаміты парасон, бел-чырвона-белыя сьцяжкі, што стаялі ў пакоях, нават адзін вязаны. Я ім прапанавала шкарпэткі з бчб-палоскай. Але праігнаравалі».

Паводле Тацяны Севярынец, у першы дзень ліпеня яна не адна ў Віцебску прымала «нечаканых гасьцей».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцебскі абласны суд не падтрымаў пратэсту пракурора ў справе «пікету пэнсіянэрак у лесе»

У сярэдзіне студзеня Тацяну Севярынец разам зь іншымі пэнсіянэркамі затрымалі за прагулкі ў лесе. Нягледзячы на настойлівасьць пракуратуры, суд не знайшоў падставаў, каб пакараць жанчын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Севярынец год за кратамі. Відэапартрэт палітвязьня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ByPol расказаў, хто затрымліваў Паўла Севярынца роўна год таму
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Францішак прасіў, каб тата з намі пайшоў на вуліцу». Севярынец у турме сустрэўся з жонкай і сынам