Напад хакейнага трэнэра на юнага гульца пачалі расьсьледаваць клюб і Фэдэрацыя хакею Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

У час таварыскага матчу паміж камандамі 2008 году нараджэньня хакейных клюбаў «Хімік» з Наваполацку і «Шахтар» з Салігорску, які адбыўся 9 жніўня, трэнэр салігорцаў пачаў біць гульца сваёй каманды.

Трансьляцыя гульні, якая прайшла 9 жніўня, была захавана на YouTube-канале «Дзіцячы хакей Беларусі». Да раніцы 11 жніўня відэа ўжо выдалілі, хоць, напрыклад, такі ж матч 10 жніўня застаўся на канале, піша Zerkalo.io.

Інцыдэнт з пабіцьцём юнага хакеіста адбыўся ў другім пэрыядзе матчу.

Трэніруе каманду «Шахтара» з хакеістаў 2008 году нараджэньня Арцём Гаранін. Клюб на афіцыйным сайце паабяцаў, што расьсьледуе інцыдэнт.

Плянуе разьбіральніцтвы ў гэтай справе і Фэдэрацыя хакею Беларусі. Намесьнік старшыні ФХБ Сьвятлана Марчанка, якая курыруе пытаньні разьвіцьця дзіцячага хакею, адправілася ў Салігорск для вывучэньня абставін здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнены за палітыку беларускі хакейны трэнэр будзе працаваць у акадэміі клюбу КХЛ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад прызначэньня сьцяганосцаў да выбару формы». Да чаго прыводзіць умяшаньне Лукашэнкі ў спорт і якія будуць санкцыі МАК