Праваабаронцу Насту Лойку забралі на допыт у ДФР. На выпадак затрыманьня яна запісала відэа

Наста Лойка

Прычыны допыту застаюцца невядомымі.

Супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў затрымалі праваабаронцу Насту Лойку і павезьлі яе на допыт. Праўдападобна, па яе прыехалі па месцы пражываньня. Факт затрыманьня пацьвердзіла праваабарончая арганізацыя Human Constanta.

Прычыны допыту і іншыя абставіны справы пакуль не вядомыя.

«На тэлефон калегі прыйшло SOS-апавяшчэньне з геалякацыяй, і Наста запісала галасавое паведамленьне, што яна знаходзіцца ў ДФР. Па геалякацыі яна сапраўды знаходзіцца ў ДФР», — сказалі яе калегі «Медиазоне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У юрысткі Human Constanta прайшлі ператрусы — дома і ў яе бацькоў