Зьнік доступ да сайту БелаПАН

Сайт незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН перастаў адкрывацца па абодвух сваіх адрасах, belapan.by і belapan.com, як у Беларусі, так і за мяжой.

Паводле тэхнічнай інфармацыі, доступ да яго адключылі, а не абмежавалі на тэрыторыі Беларусі — браўзэры выдаюць паведамленьне, што ня знойдзены IP-адрас. Падобнае было ў свой час з парталам Tut.by.

Раніцай прыйшлі зь ператрусамі да супрацоўнікаў БелаПАН:

  • журналісткі Ірыны Турчыной,
  • галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай,
  • рэдактара інтэрнэт-газэты БелаПАН Naviny.by Аляксандра Зайцава,
  • бухгальтаркі кампаніі Кацярыны Боевай,
  • журналіста Захара Шчарбакова,
  • былога дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава.

У студзені ў рэдакцыі БелаПАН ужо праводзілі ператрус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разгром незалежнага інфармагенцтва БелаПАН. Трое — на Акрэсьціна, сайт адключаны