У Беларусі два новыя палітвязьні. Агулам — 661

Ілюстрацыйнае фота

Беларускія праваабаронцы абвясьцілі палітвязьнямі яшчэ двух чалавек.

Сайт «Вясны» паведамляе, што лік палітзьняволеных папоўнілі Андрэй Крылоў (асуджаны паводле артыкула «Арганізацыя масавых беспарадкаў» на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму; судзьдзя Мікалай Талашка) і Сяргей Купрэшын (асуджаны паводле артыкулаў «Абраза прадстаўніка ўлады» і «Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» на 3 гады калёніі строгага рэжыму; судзьдзя Натальля Максімовіч).

Паводле стану на 9 верасьня 2021 году ў Беларусі прызнаны палітычнымі вязьнямі 661 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 верасьня: 1 год турмы за пэрформанс ля КДБ, 30 сутак арышту за вокліч «Жыве Беларусь!»