NASA накіравала місію на астэроіды Юпітэра

Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA накіравала касьмічны карабель Lucy да траянскіх астэроідаў Юпітэра.

Запуск адбыўся са стартавай пляцоўкі на касмадроме на мысе Канавэрал у штаце Фларыда, ЗША, 16 кастрычніка ў 5:34 па мясцовым часе.

Місія будзе доўжыцца 12 гадоў.

Lucy будзе праводзіць дасьледаваньні падчас падыходаў да астэроідаў. Лічыцца, што сабраныя дадзеныя дапамагаюць раскрыць сакрэты паходжаньня Сонечнай сыстэмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зонд NASA падляцеў да Сонца на рэкордна блізкую адлегласьць