Прэзыдэнт Літвы на саміце Эўразьвязу: «Гібрыдныя атакі беларускага рэжыму становяцца ўсё больш агрэсіўнымі»

Саміт Эўразьвязу, ілюстрацыйнае фота

У Брусэлі на другі дзень саміту Эўразьвязу абмяркоўваюць сытуацыю на вонкавых межах, выкліканая дзеяньямі беларускага рэжыму.

На саміце адзначаюць, што міграцыйны крызіс зьвязаны зь дзеяньнямі уладаў Беларусі, якія прывозіць мігрантаў з Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі, а затым штурхаюць іх празь мяжу з Польшчай, Літвой і Латвіяй, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў Эўразьвязе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцы Нямеччыны і Эўракамісіі зноў абвінавацілі ўлады Беларусі ў «гібрыднай атацы» на Эўразьвяз

Польскае радыё перадае, што 10 краін, у тым ліку Польшча, хочуць дадаць да рэзалюцыі саміту заклік прафінансаваць пабудову агароджы на вонкавых межах у адказ на дзеяньні краін, якія выкарыстоўваюць мігрантаў у якасьці «інструмэнту ціску».

Пра гэта, у прыватнасьці, перад пачаткам сустрэчы казаў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Гібрыдныя атакі беларускага рэжыму становяцца ўсё больш агрэсіўнымі. Мы павінны дзейнічаць як мага хутчэй. У найбліжэйшай пэрспэктыве варта пагаварыць аб узьвядзеньні агароджы, таму што адначасова на мяжы могуць зьявіцца 5 тысяч мігрантаў», — заявіў кіраўнік Літвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ня мог арганізаваць мігранцкі крызіс без дапамогі Расеі, — віцэ-міністар Літвы

У пачатку кастрычніка група з 12 краін зьвярнулася да Эўракамісіі з просьбай прафінансаваць фізычныя бар’еры, сьцьвярджаючы, што гэтае пытаньне павінна быць прыярытэтным.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель на саміце Эўразьвязу