Яшчэ звыш 400 вязьняў саратаўскай калёніі паведамілі аб катаваньнях, біцьці і вымаганьнях, — адвакат

Заснавальнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін і яго інфарматар Сяргей Савельеў

Яшчэ больш за 400 зьняволеных саратаўскай калёніі № 13 у Расеі напісалі заявы, у якіх расказалі пра катаваньні, біцьцё і вымаганьне, паведаміла адвакатка пацярпелых Сьняжана Мунцян.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе як аб катаваньнях у саратаўскай турэмным шпіталі № 1, так і пра біцьцё і вымагальньне ў самой калёніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі завялі крымінальную справу па фактах катаваньняў і згвалтаваньняў вязьняў
  • Праваабарончы праект Gulagu.net 6 кастрычніка апублікаваў запісы катаваньняў, зьдзекаў і згвалтаваньняў зьняволеных у сухотным шпіталі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) у Саратаўскай вобласьці. Пазьней СМІ паведамілі, што начальнік упраўленьня ФСВП па Саратаўскай вобласьці, палкоўнік унутранай службы Аляксей Фядотаў падаў прашэньне аб адстаўцы. ФСВП пацьвердзіла гэтую інфармацыю, а таксама паведаміла аб звальненьні начальніка саратаўскай турэмнай лякарні Паўла Гаценкі і яшчэ некалькіх чалавек. Заведзена некалькі крымінальных спраў.
  • Gulagu.net 4 кастрычніка паведаміў, што атрымаў 40 гігабайт відэазапісаў катаваньняў і згвалтаваньняў вязьняў у расейскіх турмах. Архіў быў атрыманы дзякуючы былому вязьню саратаўскай турмы, беларускаму грамадзяніну Сяргею Савельеву, які таксама зазнаў жорсткае абыходжаньне. Яго вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай службай, на працягу гэтага часу ён кіраваў кампутарнай сеткай турмы і забясьпечваў доступ да відэафайлаў з усёй расейскай пэнітэнцыярнай сыстэмы. Пры вызваленьні ён змог вынесьці флэшку з запісамі катаваньняў. Цяпер ён знаходзіцца ў Францыі, дзе сустракаецца з журналістамі, працуе з адвакатам і накіроўвае звароты ў праваахоўныя органы Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая ліквідацыя ня будзе катастрофай для расьсьледаваньня». Сяргей Савельеў пракамэнтаваў абвяшчэньне яго ў вышук у Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне абвінавачвалі ў выдаваньні дзяржаўнай тайны». Інтэрвію айцішніка зь Беларусі, які захаваў запісы катаваньняў у расейскіх турмах