Кіраўнікі парлямэнтаў Польшчы і краінаў Балтыі заклікалі неадкладна ўжыць новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Эльжбета Вітэк

Як паведамляе «Polskie Radio 24», сьпікерка парлямэнту Польшчы Эльжбэта Вітэк падкрэсьліла, што санкцыі ў дачыненьні да Беларусі павінны быць радыкальныя і рашучыя.

— Сьпікеры парлямэнтаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі прынялі сумесную пазыцыю па сытуацыі на межах, каб узмацніць дзеяньні сваіх урадаў, — заявіла Эльжбэта Вітэк.

На прэс-канфэрэнцыі ў Сэйме яна таксама сказала, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце са сьпікерамі парлямэнтаў Літвы, Латвіі і Эстоніі.

— Нас усіх турбуе тое, што адбываецца на ўсходняй мяжы, і мы вырашылі выпрацаваць сумесную пазыцыю сьпікераў чатырох парлямэнтаў менавіта для таго, каб узмацніць дзеяньні нашых урадаў, — сказала яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 118 мігрантаў вярнуліся зь Беларусі дадому; іншыя спрабавалі прарвацца ў Польшчу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ прапануе ўнесьці ў чорны сьпіс транспартных апэратараў, якія спрыяюць незаконнаму перавозу людзей