Палітзьняволены са «сьпісу Васкрасенскага», якога перавялі на «хімію», пакінуў Беларусь

Аляксей Коршун

Жыхар Воршы Аляксей Коршун, якому прысудзілі 2,5 года пазбаўленьня волі за камэнтар у сацсетцы «ВКонтакте», трапіў у «сьпіс памілаваньня Васкрасенскага» летась у верасьні.

У выніку тэрмін у калёніі хлопцу замянілі на абмежаваньне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімію»).

29 лістапада стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь. На гэты момант ён ужо ў Польшчы, паведамляе праваабарончы канал MAYDAY.

Удзельніка «сьпісу Васкрасенскага» палітзьняволенага Аляксея Коршуна затрымалі 31 сакавіка 2021 году. Яму выставілі абвінавачаньне паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці): на думку сілавікоў, Коршун пакінуў пад адным з пастоў у «ВКонтакте» нэгатыўны камэнтар пра супрацоўнікаў МУС Беларусі, накіраваны на распальваньне нянавісьці да іх.

Суд прыгаварыў Аляксея Коршуна да пазбаўленьня волі на два з паловай гады. У верасьні ён трапіў у сьпіс амніставаных, але яго ня вызвалілі зусім, а калёнію замянілі на абмежаваньне волі («хімію»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам сталі вядомыя імёны ўсіх памілаваных Лукашэнкам палітвязьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаны да «хіміі» музыка Зьміцер Шыманскі выехаў зь Беларусі