Расейскае інфармагенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыняе працу ў Беларусі

Інтэфакс

Агенцтва паведаміла, што ідзе на такі крок, каб не парушаць праўнага поля Рэспублікі Беларусі.

«У сувязі са зьменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусі ў траўні 2021 году, інфармацыйнае агенцтва „Інтэрфакс-Захад“, адзіным заснавальнікам і ўладальнікам якога зьяўляецца расейскае АТ „Інтэрфакс“, ня мае магчымасьці працягваць ажыцьцяўленьне сваёй дзейнасьці ў якасьці СМІ». — гаворыцца на сайце агенцтва.

Агенцтва працавала на беларускім мэдыярынку з 1994 года.

«Дзясяткі тысяч навін, сотні інтэрвію, высокая апэратыўнасьць і непрадузятасьць ва ўсіх тэмах, якія асьвятляліся за гэтыя гады — такім запомніцца „Інтэрфакс-Захад“ чытачам». — напісалі на сайце расейскага інфармагенцтва «Інтэрфакс-Захад».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віншаваньне Ціханоўскай, м’юзыкал на «Белсаце». Што паглядзець у навагоднюю ноч замест БТ