У Менску разьвіталіся з Адамам Мальдзісам. ФОТА

Разьвітацца зь беларускім літаратарам і гісторыкам прыйшлі каля 200 чалавек, сярод іх вядомыя дзеячы беларускай культуры Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Алена Анісім, Юры Жыгамонт, Аксана Спрынчан, Язэп Янушкевіч, Валер Мазынскі.

Вянкоў ад беларускіх уладаў не было. 

«Адам Мальдзіс – чалавек заслужаны, прафэсар, якога добра ведае Беларусь. Ведаюць ня толькі літаратары, ня толькі гісторыкі, ня толькі пісьменьнікі, але ведаюць і простыя грамадзяне. Гэта быў грамадзянін нашай краіны і верны сябра каталіцкага касьцёлу, той які фармаваў беларускую культуру, дасьледаваў яе, і той, які заставіў трывалы сьлед на нашай зямлі», – сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.