Украіна бачыць у кібэратацы беларускі сьлед; апэрацыю АДКБ сплянавалі Лукашэнка з Пуціным. Найважнейшае за 15 студзеня

Наступсты моцнага ветру 14 студзеня. Фота з сайту МНС

Падзеі дня 15 студзеня.

Намесьнік сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Сяргей Дземядзюк сьцьвярджае, што за кібэратакай на сайты ўкраінскіх міністэрстваў стаяць хакеры з групоўкі UNC1151, зьвязанай з выведнымі службамі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі ўрадовец: За кібэратакай стаяць зьвязаныя зь беларускай выведкай хакеры

Лукашэнка на сустрэчы зь беларускімі вайскоўцамі, якія завяршылі місію ў Казахстане, заявіў, што міратворчая апэрацыя АДКБ у Казахстане была распрацаваная ім і Пуціным.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што яны з Пуціным распрацавалі апэрацыю АДКБ у Казахстане цягам гадзіны

Міністэрства надзвычайных спраў Беларусі 15 студзеня апублікавала апэратыўную справаздачу аб наступствах учорашняга моцнага ветру ў краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двое ў шпіталі, пашкоджаныя 32 аўтамабілі, сотні населеных пунктаў — безь сьвятла: МНС пра наступствы ўраганнага ветру

Беларускія журналісты Ірына Арахоўская і Віктар Контар, якія ў 2020 годзе былі вымушаныя зьехаць з краіны, апублікавалі праект RUN DOG RUN. Ён расказвае пра хатніх жывёлаў, якія паехалі зь Беларусі ў выгнаньне ўсьлед за сваімі гаспадарамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Жывёлы ў выгнаньні». Кранальны праект пра ўзьяднаньне хатніх гадаванцаў з гаспадарамі-ўцекачамі

Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам. Сёньня — другая частка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: трагедыя 24 чэрвеня 1941 году і працэнты прапаганды

Пад канец мінулага году ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» ў беларускім перакладзе Сяргея Шупы. Зь перакладчыкам пагутарыў Ян Максімюк.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каштоўнасьць раману ў тым, што ён вельмі ўнівэрсальны». Сяргей Шупа пра тое, як працаваў над перакладам «Восені патрыярха»