Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра затрыманьні людзей, якія пералічвалі сродкі фондам салідарнасьці

Акцыя салідарнасьці ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі паведаміў пра выяўленьне «новых фактаў фінансаваньня дэструкцыйнай дзейнасьці».

Як адзначана ў тэлеграм-канале камітэту, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў выявіў «факты фінансаваньня экстрэмісцкіх фармаваньняў «Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation» і «BY_help» шляхам збору і прадастаўленьня грашовых сродкаў для забесьпячэньня іх экстрэмісцкай дзейнасьці».

Паведамляецца пра затрыманьне менскага індывідуальнага прадпрымальніка, які пералічваў сродкі фондам, а таксама пра выяўленьне факту пералічэньня грошай на крыптакошык фонду BYSOL жыхаром Гомля.

  • «Фонд салідарнасьці BYSOL / Belarus solidarity foundation» і «BY_help» — грамадзкія ініцыятывы, створаныя з мэтай дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў і іх сем’ям, а таксама тым, хто вымушана пакінуў Беларусь з прычыны палітычнага перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці заклікаў перанесьці спартовыя турніры з Расеі і Беларусі ў іншыя краіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Важна верыць у дабро». Гісторыя актывіста, які адседзеў 15 гадоў, дапамагаў былым вязьням і сам трапіў пад рэпрэсіі