У Беларусі хочуць увесьці «завочныя» суды за «экстрэмісцкія злачынствы»

Старшыня Сьледчага камітэту Дзьмітры Гара

У Сьледчым камітэце паведамілі пра магчымае ўвядзеньне ў судовую практыку «завочнай вытворчасьці» за «экстрэмісцкія злачынствы».

Паводле кіраўніка Сьледчага камітэту Дзьмітрыя Гары, распрацаваны праект закону аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, якім прадугледжваецца ўвядзеньне інстытуту завочнай вытворчасьці.

«Гэта магчымасьць разгляду судамі крымінальных спраў у адносінах да асоб, якія ўчынілі злачынствы супраць дзяржавы, экстрэмісцкія злачынствы, у адсутнасьць саміх абвінавачаных. Гэта дазволіць, па-першае, у нейкай меры кампэнсаваць страты, шкоду, нанесеную дзяржаве дзеяньнямі гэтых асоб. Размова ідзе аб матэрыяльных актывах, якія засталіся на нашай тэрыторыі і якія могуць быць зьвернутыя ў даход дзяржавы. Трэба, каб усе ведалі: калі будуць зьдзяйсьняць злачынствы супраць свайго народу — панясуць адказнасьць у любым выпадку», — цытуе БелТА кіраўніка Сьледчага камітэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра затрыманьні людзей, якія пералічвалі сродкі фондам салідарнасьці