У Кіеў прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі

Нэнсі Пэлосі і Ўладзімір Зяленскі падчас сустрэчы 1 траўня

1 траўня ў Кіеў зь візытам прыбыла сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Падчас сустрэчы Ўладзімір Зяленскі назваў ЗША лідэрам у падтрымцы Кіева супраць расейскай агрэсіі і падзякаваў за дапамогу ў абароне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Зяленскі ўзнагародзіў Нэнсі Пэлосі ордэнам княгіні Вольгі III ступені «за важкі асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне ўкраінска-амэрыканскага міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку сувэрэннай, незалежнай і дэмакратычнай Украіны».

«Мы наведваем вас, каб падзякаваць за вашу барацьбу за свабоду і сказаць, што вы зьяўляецеся перадавой свабоды і што ваша барацьба — гэта барацьба за ўсіх. І мы гатовы заставацца побач, пакуль гэтая барацьба ня будзе завершана», — сказала Нэнсі Пэлосі падчас сустрэчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн просіць Кангрэс выдзеліць 33 млрд даляраў на падтрымку Ўкраіны

Раней прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн папрасіў Кангрэс у найкарацейшыя тэрміны ўхваліць закон, які дазваляе вылучыць 33 млрд даляраў на ваенную дапамогу Ўкраіне, а таксама на эканамічную, і гуманітарную падтрымку краіны.

З пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў Кіеве пабывалі шматлікія лідэры заходніх краін, у тым ліку, тыдзень таму, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністар абароны ЗША Лойд Остын. Вядома, што ўсе яны ехалі на некалькіх відах транспарту, прычым на апошняй стадыі на цягніку з заходняй Украіны да Кіева.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон: Амэрыканскія вайскоўцы навучаюць украінцаў у Нямеччыне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія кангрэсмэны прагаласавалі за законапраект аб лэнд-лізе і абароне дэмакратыі ва Ўкраіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі лэнд-ліз для Ўкраіны: што гэта такое і ці дапаможа перамагчы Расею