Як украінскія вайскоўцы стрымліваюць расейскую армію і контратакуюць ля Бахмута на Данбасе. ФОТАРЭПАРТАЖ

Украінскія вайскоўцы абмяркоўваюць дзеяньні падразьдзяленьняў перад контранаступам на бахмуцкім кірунку, 4 чэрвеня 2022

Адным з гарачых пунктаў у расейскай вайне на Данбасе стаў Бахмут: тут расейскія войскі прасунуліся ў раней кантраляваныя Кіевам раёны так званай Сьветладарскай дугі і наблізіліся да гораду.

Украінскія войскі адбіваюць атакі расейскіх войскаў і спрабуюць дамагчыся кантролю на пануючых вышынях для магчымых манэўраў.

Група прыкрыцьця выходзіць на заданьне

5 чэрвеня кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай, спаслаўшыся на перахоп размоў праціўніка, заявіў, што расейскім войскам пастаўленая задача да 10 чэрвеня ўзяць пад поўны кантроль трасу Лісічанск — Бахмут.

Перад пачаткам выхаду на пазыцыі

6 чэрвеня на Бахмуцкім напрамку расейская армія абстрэльвала пазыцыі ўкраінскіх падразьдзяленьняў зь мінамётаў, артылерыі і рэактыўнай артылерыі ў раёнах гарадоў Залатое, Арэхава, Горскае.

Украінскі танк выяжджае на заданьне

У Генштабе Ўкраіны паведамілі аб штурмавых дзеяньнях расейскіх войскаў у населеных пунктах Камышуваха, Берастаў і Мікалаеўка і адзначылі, што расейскія вайскоўцы «ня мелі посьпеху і панесьлі значныя страты».

Карэктаваньне дзеяньня тэхнікі падчас бою

На баявым пасту

Перакур каля лініі фронту