Расея ўвяла санкцыі супраць 61 грамадзяніна ЗША. У сьпісе — міністаркі, дарадцы Байдэна і кіраўнікі буйных кампаніяў

Прээсавая сакратарка МЗС РФ Марыя Захарава

МЗС Расеі абвясьціла пра увядзеньне пэрсанальных санкцыяў у дачыненьні да 61 грамадзяніна ЗША.

У прыватнасьці, санкцыі ўведзеныя супраць міністарак фінансаў Джанэт Елен і энэргетыкі Джэніфэр Грэнхальм, дырэктара ўпраўленьня Белага дому па кантролі за абаротам наркатычных рэчываў Рахула Гупты, кіраўніцы Бюро па бясьпецы кібэрпрасторы і лічбавай палітыкі Дзярждэпартамэнту Джэніфэр Бахус, дырэктаркі па камунікацыях Белага дому Кэтрын Бэдынгфілд.

Акрамя іх, у сьпісе прэзыдэнтка кампаніі Nasdaq Адэна Фрыдман, прэзыдэнт кампаніі Universal Pictures Пітэр Крамэр, прэзыдэнт кампаніі United Airlines Брэт Харт і іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад міністраў да прапагандыстаў. Стала вядома, якія санкцыі супраць Беларусі і яе прадстаўнікоў прапануе Ўкраіна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вашынгтон дазволіў Вэнэсуэле пастаўляць нафту ў Эўропу, каб паменшыць яе залежнасьць ад Расеі і зьнізіць цэны на паліва