Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швэцыі падпісалі пратаколы аб уступленьні ў NATO

Сьцягі Фінляндыі, NATO і Швэцыі. Ілюстрацыйнае фота

Фінляндыя і Швэцыя ўвойдуць у NATO пасьля ратыфікацыі падпісаных дакумэнтаў усімі 30 чальцамі Альянсу.

Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швэцыі падпісалі пратаколы аб уступленьні ў NATO, піша BBC.

29 чэрвеня краіны NATO вырашылі афіцыйна запрасіць стаць сябрамі Альянсу Фінляндыю і Швэцыю, якія раней адмовіліся ад нэўтралітэту і наважыліся ўступіць у NATO зь меркаваньняў бясьпекі пасьля нападу Расеі на Ўкраіну.

Першапачаткова Турэччына блякавала перамовы аб уступленьні гэтых краін у Альянсу. Аднак пазьней Турэччына, Швэцыя і Фінляндыя заключылі пагадненьне аб бясьпецы, якое разблякавала працэс іх далучэньня да арганізацыі.

Сярод пытаньняў Анкары да патэнцыйных партнэраў па Альянсе была падтрымка імі Рабочай партыі Курдыстану, якая ў Турцыі лічыцца тэрарыстычнай групоўкай.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг аб'явіў, што ў рамках пагадненьня Анкара дабілася ад Швэцыі і Фінляндыі абяцаньня аб экстрадыцыі ў Турцыю абвінавачаных Стамбулам у тэрарызьме мігрантаў.

«Экстрадыцыя — гэта высакародная рэч, якую робяць саюзьнікі па NATO зь людзьмі, асуджанымі за тэрарыстычную актыўнасьць», — падкрэсьліў Столтэнбэрг.

У сваёй заяве ён назваў РПК тэрарыстычнай арганізацыяй. Апроч Турэччыны, тэрарыстычнай РПЕ прызнана ў ЗША, дзяржавах Эўразьвязу і некаторых іншых краінах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны прыгразіў адмовай у ратыфікацыі пагадненьня аб пашырэньні NATO, калі Швэцыя ня выдасьць 73 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратакол аб уступленьні Швэцыі і Фінляндыі ў NATO падпішуць у наступны аўторак